Кнігі дзеткам

Будзьма беларусікамі! Маляванка
3.90 р.
    
Out of stock
5

Будзьма беларусікамі! Маляванка

Маляванка “Будзьма беларусікамі!” зробленая паводле анімацыйнага фільма “Будзьма беларусамі!”аднайменнай культурніцкай кампаніі.
Бучынская Наталля. Атракцыёны для вадзянікоў
6.40 р.
    
4

Бучынская Наталля. Атракцыёны для вадзянікоў

Гэта кніга складаецца з трох казачных гісторый. А аб’ядноўваюцца яны тым, што ў кожнай з іх дзейсныя асобы — жыхары вадаёмаў. Магчыма, таму, што аўтарка нарадзілася і вырасла ля возера, якое дагэтуль лічыць найпрыгажэйшым у Беларусі. Водная прастора заўсёды захапляла яе. Пісьменніца любіла доўга-доўга ўглядацца ў глыбіні, уяўляючы сабе жыццё падводнага свету. Ёй заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі.
Бучынская Наталля. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by
8.50 р.
    
4.5

Бучынская Наталля. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by

На сакавітым лужку непадалёк ад вялікага горада працуе авечка Адэля. Кім? Вядома ж, авечкай! У яе абавязках — гадаваць шаўкавістую воўначку на прыгожыя швэдры, сукенкі і цёплыя валёнкі. Адэля надзвычай любіць сваю працу, але нястомна шукае сваё найвышэйшае прызначэнне. 3 гэтай нагоды бясконца трапляе ў надзвычайныя сітуацыі. Адэля вельмі абаяльная, але няўрымслівая і ўпартая асоба, упэўненая ў сваёй выключнасці. Авечачка змагаецца з “нервовай цёткай”, ідзе ў самаволку, піша лісты ў “Грынпіс”, трапляе ў міліцыю...
Вашкевіч Дар’я. Баваўняная дзяўчынка
15.20 р.
    
0

Вашкевіч Дар’я. Баваўняная дзяўчынка

Кніга Дар’і Вашкевіч “Баваўняная дзяўчынка” — пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў. Яе можна чытаць удзень і ўначы, нашча ці толькі што пад’еўшы бабулінага супчыку, лежачы пад коўдраю або ўскараскаўшыся на яблыню. Галоўнае пры гэтым — кагосьці любіць. А астатняе — дэталі.
Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок
6.50 р.
    
4.5

Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок

Сюжэт аповесці пабудаваны на тым, што гарадскі хлопчык прыязджае на канікулы ў вёску да бабулі і ў час святкавання Купалля знаёміцца з дзядком, які распавядае яму і ягоным сябрам паданні пра Змея, ваўкалакаў, дамавікоў, русалак, Вужынага цара. Пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, далёкае мінулае робіцца блізкім і зразумелым. 
Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му ў басейне
19.80 р.
    
Out of stock
5

Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му ў басейне

Прыгоды каровы Мамы Му і ейнага сябра Крумкача даўно палюбіліся беларускім дзеткам. Гэтым разам шведская пісьменніца Юя Вісландэр ды ілюстратар Свэн Нурдквіст апавядаюць, як Мама Му сабралася ў басейн, і што з гэтага атрымалася.
Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му, Крумкач і Каляды
8.00 р.
    
5

Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му, Крумкач і Каляды

Калядная казка пра самую знакамітую шведскую карову Мама Му і ейнага сябра Крумкача, расказаная пісьменніцай Юяй Вісландэр і ілюстратарам Свэнам Нурдквістам. Героі рыхтуюць падарункі, упрыгожваюць ялінку і робяць цуды!
Гапеева Вольга. Сумны суп
12.00 р.
    
5

Гапеева Вольга. Сумны суп

Кніга Вольгі Гапеевай “Сумны суп” — гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак. За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, да якіх можа далучыцца кожны, хто прачытае гэтую кнігу.
Гарбузік. Цуды свету
5.20 р.
    
5

Гарбузік. Цуды свету

Альманах “Гарбузік. Цуды свету” — цудоўная чытанка для дапытлівых дзетак, а таксама іхных неабыякавых бацькоў, выхавальнікаў і настаўнікаў. У зборнік увайшлі навучальныя і забаўляльныя матэрыялы: вершы, казкі, заданні, коміксы, настольная гульня ды іншыя цікавыя рэчы.
Гаўф Вільгельм. Казкі
12.70 р.
    
4.5

Гаўф Вільгельм. Казкі

Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў. Кніга ўключае казкі Вільгельма Гаўфа, якія выйшлі ў трох альманахах — за 1826, 1827 i 1828 гады, прычым першы з альманахаў быў перакладзены для гэтага зборніка цалкам. Большасць змешчаных у кнізе перакладаў друкуецца ўпершыню.

Гордэр Юстэйн. Сафіін свет
15.40 р.
    
5

Гордэр Юстэйн. Сафіін свет

Гэтая кніга — неверагодна займальнае падарожжа ў свет філасофіі. Разам з ёю чытач пройдзе тысячагадовымі дарогамі чалавечай думкі, праз пошукі сутнасці існага, Бога і сэнсу жыцця, паспрабаваўшы пранікнуць, следам за найлепшымі мыслярамі чалавецтва і героямі рамана, у глыбіні пазнання Сусвету і самога сябе.
Добрыя лекі. Латышскія народныя казкі
5.80 р.
    
5

Добрыя лекі. Латышскія народныя казкі

Кніга “Добрыя лекі” серыі “Казачны свет” знаёміць чытача з народнай творчасцю латышоў — нашых бліжэйшых суседзяў. Мудрасць, гумар, добры настрой ад сустрэчы з казачным светам бурштынавай краіны — і ёсць добрыя лекі добрым людзям.
Дэфо Даніэль. Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
6.40 р.
    
5

Дэфо Даніэль. Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Знакаміты раман англійскага пісьменніка Даніэля Дэфо (каля 1660—1731) пра марахода, які дваццаць восем гадоў пражыў на самоце на ненаселенай выспе ля ўзбярэжжа Амерыкі, выкінуты на бераг падчас караблекрушэння, у якім загінулі ўсе, апрача яго.
Зізюк Міхась. Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя
14.00 р.
    
Out of stock
5

Зізюк Міхась. Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя

У кнізе пісьменніка Міхася Зізюка маленькі чытач пазнаёміцца са звычайным хлопчыкам Янкам і яго сябрамі, даведаецца пра жыццё лясных жыхароў і пра тое, чаму малако белае, як трапіць на Кудыкіну гару ды шмат іншых цікавых рэчаў. Разам з Янкам і яго сябрамі вас чакаюць незвычайныя прыгоды.
Зорная Кася. Казкі
5.90 р.
    
5

Зорная Кася. Казкі

Уваходзіць у свет кнігі аўтарскіх казак “Зорная Кася” можна і сам­насам, і ўсёй сям’ёй, і кампаніяй вясёлых і разумных сяброў. Вы даведаецеся, як павучкі Зямлю абаранілі, як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў і як Янка радню вызваляў, пазнаёміцеся з валадаром казы, кавалём Коршам і прынцэсай са Снежнага горада, паўдзельнічаеце ў каралеўскім паляванні, пабачыце танец кветак, наведаеце беларускі лес з зорнай Касяй і, галоўнае, — у вас абавязкова застанецца апельсінавы настрой.
Зэкаў Анатоль. Безбілетны Зай
2.90 р.
    
Out of stock
4

Зэкаў Анатоль. Безбілетны Зай

Кніга, якая мусіць захапіць юнага чытача яшчэ да таго, як яе яму прачытаюць. Сярод стракатых, яркіх камп’ютарных вокладак “Безбілетны Зай” прыцягвае ўвагу нязмушанай сціпласцю, далікатнасцю і адначасова загадкавай рукатворнасцю. Кранальны, крыху разгублены герой убачыўся аўтарцы не проста маленькім, а меншым за самага маленькага чытача. Для яго галінка большая за самае высокае дрэва. Так бывае хіба ў сне. І ілюстрацыі сапраўды нагадваюць сны, мроі, дзіцячыя фантазіі…
Карлюкевіч Алесь. Крыніца паноў Ельскіх
6.70 р.
    
5

Карлюкевіч Алесь. Крыніца паноў Ельскіх

Галоўны герой казкі— вандроўнік яшчэ той: і з паштовымі маркамі выпраўляецца ў вялікую дарогу, і роднымі сцежкамі ходзіць. “Крыніца паноў Ельскіх” — пачатак аповесці-казкі пра падарожжы беларускага школьніка і па прасторах роднай краіны, і па ўсім свеце. Як працяг з’явяцца цікавыя кнігі “Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала” і “Падарожжа паштовай маркі”.
Карлюкевіч Алесь. Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала
8.30 р.
    
5

Карлюкевіч Алесь. Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала

Галоўны герой казкі “Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала”, вядомы чытачу па кнізе “Крыніца паноў Ельскіх”, выпраўляецца ў падарожжа ў Лацінскую Амерыку. Беларускі школьнік адкрывае новы, невядомы дагэтуль яму свет. Знаёміцца з птушкай Жаўной — шчырай, гатовай заўсёды прыйсці на дапамогу. Вандруючы па свеце, і наш галоўны герой, і яго спадарожніца не забываюцца пра радзіму, родную старонку. І гэтым школьнік і птушка асабліва сімпатычныя.
Корчак Януш. Кайтусь-чарадзей
29.80 р.
    
4.666665

Корчак Януш. Кайтусь-чарадзей

Няма такога хлопчыка ці дзяўчынкі, якія б не марылі быць чарадзеямі. А вось Кайтусь не проста марыць, ён рашуча збіраецца быць чарадзеем і робіцца ім. Яму дапамагаюць упартасць і вера ва ўласныя сілы. Але неспакойны характар і незвычайныя здольнасці Кайтуся чыніць нямала непарадку ў школе і ў яго роднай Варшаве.
Корчак Януш. Кароль Мацюсь Першы
38.50 р.
    
Out of stock
4.666665

Корчак Януш. Кароль Мацюсь Першы

Лёс склаўся так, што маленькі Мацюсь атрымлівае ў спадчыну карону, каралеўства і разам з тым шмат дарослых праблемаў. Ён вучыцца разбірацца ў людзях, кіруе дзяржавай, ідзе на вайну як просты салдат і перамагае, падарожнічае па розных краінах, сябруе з каралём людажэраў і адвучвае яго есці людзей, праводзіць рэформы, якія дазваляюць дзецям рабіць усё, што яны захочуць. Але лёс склаўся так, што дарослым гэтыя рэформы не падабаюцца...



Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова
9.90 р.
    
Out of stock
5

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова

Журналіст і блогер Глеб Лабадзенка выпусціў незвычайную кнігу — “Дзіцячая заМова” складаецца са 112 маляваных прыкладаў моўных памылак. Кніга цалкам намаляваная — у ёй няма ніводнай друкаванай літары.
Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова. Частка 2
9.90 р.
    
5

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова. Частка 2

Выйшаў з друку працяг кнігі "дзіцячая заМова", куды ўвайшлі новыя 120 малюнкаў, створаныя за апошні год.
Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху
9.80 р.
    
4.88889

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху

Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" — першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907—2002), якой сёлета (2007) 14 лістапада споўнілася б 100 гадоў. Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.
Лундберг Сара. Віта Белая Крэска
5.10 р.
    
5

Лундберг Сара. Віта Белая Крэска

“Віта Белая Крэска” — кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг, аздобленая цікавымі выразнымі малюнкамі. Гэта гісторыя дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Як дапамагчы хлопчыку перайсці дарогу, калі раз’юшаныя машыны нават не думаюць спыняцца? Віта ведае — намаляваць пешаходны пераход!
Лундберг Сара. Віта Белая Крэска і Эйвінд
5.10 р.
    
5

Лундберг Сара. Віта Белая Крэска і Эйвінд

“Віта Белая Крэска і Эйвінд” — другая кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг. Гэта працяг гісторыі дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Гісторыя пра незвычайнае сяброўства, сутыкненне правілаў і свабоды, парадку і спантаннасці.
Лучынка. Зборнік
20.40 р.
    
5

Лучынка. Зборнік

“Лучынка” — гэта зборнік апавяданняў, казак, вершаў сучасных беларускіх аўтараў і класікаў беларускай літаратуры. Таксама ў кніжцы можна знайсці пераклады твораў сусветнавядомых літаратараў на беларускую мову, беларускія прыказкі і прымаўкі. “Лучынка” — гэта кніжка для сямейнага чытання.
Ляхновіч Павел. Ігнась-чарадзей
5.60 р.
    
4

Ляхновіч Павел. Ігнась-чарадзей

Перад галоўным героем кнігі Ігнаськам Сокалам паўстала адразу шмат выпрабаванняў. Найбольш сур’ёзнае — самота. Ён суцяшаўся марамі. І мары ягоныя здзяйсняюцца — Ігнаська знаходзіць чароўны валун, з дапамогай якога можа пераўвасабляцца ў каго і ў што захоча. З кожным новым пераўвасабленнем Ігнаська трапляе ў цікавыя, але і небяспечныя прыгоды.
Мацоўрак Мілаш, Борн Адольф. Мах і Шэбестава вандруюць па свеце
7.50 р.
    
Out of stock
5

Мацоўрак Мілаш, Борн Адольф. Мах і Шэбестава вандруюць па свеце

Кніга аб'яднала сем дасціпных апавяданняў Мілаша Мацоўрака пра Маха і Шэбеставу — вынаходлівых вучняў 3 “Б” класа, якія дзякуючы чарадзейнай слухаўцы перажылі шмат незвычайных прыгодаў у самых розных кутках свету. Папулярнасць кніг пра Маха і Шэбеставу (а іх пяць) ужо выйшла па-за межы Чэхіі, і цяпер гэтыя гісторыі з захапленнем чытаюць дзеці ледзь не ўсёй Еўропы.
Мельнічук Іван. Добрыя падказкі
5.00 р.
    
4

Мельнічук Іван. Добрыя падказкі

Разнастайныя жыццёвыя гісторыі, роздум аб пачутым і ўбачаным, сустрэчы з незвычайнымі людзьмі і абставінамі — усё, што складае змест гэтай кнігі, адрасаванае дзецям школьнага ўзросту. Кніга вучыць школьнікаў быць не толькі кемлівымі, але і працалюбівымі, добрымі, спагадлівымі, любіць сваю краіну, яе прыроду, жывёльны свет.

Мінскевіч Серж. Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка
12.80 р.
    
4

Мінскевіч Серж. Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка

Перад вамі — “аповесць легендарных часоў”. “Аповесць”, бо гэта займальная, захапляльная гісторыя. “Легендарных часоў”, бо ў ёй апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.



Мяльніцкі Ян. Казкі—краскі. Ох і залатая табакерка
17.00 р.
    
5

Мяльніцкі Ян. Казкі—краскі. Ох і залатая табакерка

Камплект коміксаў з двух кніг. Паводле беларускіх народных казак.
Наркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства
2.50 р.
    
4

Наркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства

Казка Стасі Наркевіч аздобленая ілюстрацыямі мастачкі Алены Сянько будзе і захапляльным чытвом пра прыгоды пра прыгоды Васілька і зачараваную прынцэсу, і забаўкай-маляванкай.
Ні на небе, ні на зямлі
13.30 р.
    
5

Ні на небе, ні на зямлі

“Ні на небе, ні на зямлі” — зборнік, у якім сабраныя ўзоры казачнай творчасці ўсяго славянскага свету. Кніга разлічаная як на дзяцей, гэтак і на дарослых чытачоў.
Нурдквіст Cвэн. Блінны торт
11.30 р.
    
5

Нурдквіст Свэн. Блінны торт

Фіндусу падабаецца святкаваць Дзень народзінаў, і таму ён святкуе яго тры разы на год. Звычайна ў гэты дзень Пэтсан пячэ блінны торт. Для гэтага патрэбныя яйкі, мука і малако. Мукі дома няма, таму Пэтсану трэба з’ездзіць на ровары ў краму ды набыць яе. Але спачатку — адрамантаваць ровар інструментамі, якія ляжаць у майстэрні, ключ ад якой апынуўся ў калодзежы.
Самойлік Томаш. Бортнік Ігнат і скарб пушчы
16.80 р.
    
5

Самойлік Томаш. Бортнік Ігнат і скарб пушчы

У глыбіні старадаўняй пушчы бортнік Ігнат даглядае пчол, якія жывуць у борцях, як рабілі яго прадзеды. Хоць Ігнат жыве ў свеце па-за часам, бег гісторыі не запавольваецца. Haд пушчай збіраюцца цёмныя хмары, а спакойнае жыццё ў згодзе са старадаўнімі звычаямі знаходзіцца пад пагрозай.
Стальфэльт Пэрніла. Кніжка пра смерць
8.40 р.
    
5

Стальфэльт Пэрніла. Кніжка пра смерць

Усе жывёлы і ўсе людзі паміраюць, у гэтым няма ніякае навіны. Паміраюць у зямлі чарвячкі, паміраюць камарыкі і нават змеі. Кветка, вянучы, ператвараецца ў перагной. Трава робіцца сенам дзеля каровы. Так і людзі: яны старэюць і тады нават самі ўжо хочуць памерці — мо таму, што стаміліся, ці мо таму, што сумуюць па памерлых раней… Пасля лета заўжды выпадае снег, пасля жыцця заўсёды прыходзіць смерць. І ўсім страхам тады настае канец. Толькі мёртвых робіцца ўсё больш і больш.
Суса Эва. Снежны чалавек у Мінску
9.90 р.
    
5

Суса Эва. Снежны чалавек у Мінску

Беларускія дзеткі ўжо знаёмыя са Снежным чалавекам, а гэтым разам ён завітаў да іх у Мінск! У кнізе вядомай шведскай пісьменніцы Эвы Суса казачны свет перасякаецца з паўсядзённасцю, і нават ля плошчы Перамогі, у цэнтры беларускай сталіцы, можна сустрэць сапраўднага Снежнага чалавека!
Сцюарт Мэры. Людвік і зорны конь
3.60 р.
    
4.5

Сцюарт Мэры. Людвік і зорны конь

Кніга шатландскай пісьменніцы Мэры Сцюарт знаёміць нас з хлопчыкам Людвікам, які праз любоў да свайго старога каня Рэнці выпраўляецца ў небяспечнае падарожжа па фантастычнай краіне Задыяка. Кніга паказвае, наколькі важна ў сяброўстве быць адданым і шчырым, выхоўвае веру ў тое, што кожны чалавек мае годныя якасці, і ў яго сіле развіць іх у сабе ці занядбаць.
Сэкара Ондржэй. Кніжка Ферды Мураша
7.50 р.
    
Out of stock
5

Сэкара Ондржэй. Кніжка Ферды Мураша

Ферда Мураш — бадай, адзін з самых улюбёных сярод чэшскіх дзяцей казачных персанажаў, вядомы таксама ў шмат якіх іншых краінах. Ондржэй Сэкара прыдумаў постаць кемлівага і майстравітага мурашкі Фердынанда яшчэ на пачатку 30-х гадоў ХХ ст., і неўзабаве гэты герой зрабіўся настолькі папулярным сярод дзятвы, што казачныя аповесці пра яго пачалі выходзіць з-пад пяра Сэкары адна за адной.
Толкін Джон Рональд Руэл. Каваль зь Вялікага Вутану
3.60 р.
    
Out of stock
4.666665

Толкін Джон Рональд Руэл. Каваль зь Вялікага Вутану

Чароўны народ прыходзіць да чытачоў невялікай казкі Толкіна, каб забраць іх з сабой у Чароўны Край і Далёкія Памежжы. Чароўны народ прыходзіць і да тых, хто чытае вершы Антона Францішка Брыля, паэта і перакладчыка. Але прысутнасць чараў у дадзеным выпадку — з’ява цалкам вытлумачальная, і каб раскрыць іх таямніцу, варта ўсяго толькі разгарнуць кнігу. І ўсё стане на свае месцы.



Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
7.20 р.
    
Out of stock
5

Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Трэцяя кніга знакамітай трылёгіі "Уладар Пярсьцёнкаў". Паводле J. R. R. Tolkien. The Lord of the Rings. The Return of the King.
Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў: Дзве вежы
2.45 р.
    
Out of stock
4.8

Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Другая кніга знакамітай трылёгіі “Уладар Пярсьцёнкаў”. Паводле J. R. R. Tolkien. The Lord of the Rings. The Two Towers.
Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
2.50 р.
    
Out of stock
5

Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка

Першая кніга знакамітай трылёгіі "Уладар Пярсьцёнкаў".
Паводле J. R. R. Tolkien. The Lord of the Rings. The Fellowship of the Ring.
Хадановіч Андрэй. Нататкі таткі. Вершы
16.80 р.
    
Out of stock
4.5

Хадановіч Андрэй. Нататкі таткі

Для паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча гэта першая спроба пісаць для дзяцей. Але гэта не азначае, што паэт Хадановіч назаўжды сышоў у свет дзяцінства: дарослыя вершы па-ранейшаму пішуцца, запэўнівае ён. Малаўзроставая ж аўдыторыя ў пэўным сэнсе выявілася нават больш складанай.
Церашкова Алена. Англійская мова: слова за словам
5.60 р.
    
5

Церашкова Алена. Англійская мова: слова за словам

У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску.
Цінякова Людміла. Дзівосы летняга лугу
6.90 р.
    
4

Цінякова Людміла. Дзівосы летняга лугу

Якімі клопатамі жывуць матылькі, жукі, мурашы і пчолы, як яны харчуюцца, як зімуюць — пра ўсё гэта вам раскажа нашая кніга. Казкі Людмілы Ціняковай адрасаваныя самым маленькім дзеткам, якія робяць першыя крокі ў пазнанні прыроды.
Чапэк Карэл. Паштарская казка
5.70 р.
    
5

Чапэк Карэл. Паштарская казка

Кніга Карэла Чапэка незвычайная: яе старонкі з’ядноўвае спружынка, як у нататніку, брашура зроблена ў выглядзе канверта, які можна нават падпісаць... Ну а сам тэкст, аздоблены дзівоснымі ілюстрацыямі маладой мастачкі Крысціны Пержуковай, перанясе нас у Чэхію, дзе вельмі сумленны паштар і лістаноша Калбаба з дапамогай паштовых гномаў спрабуе раскрыць таямніцу: каму адрасаваны непадпісаны ліст з прызнаннем у каханні?
Шэін Аляксей. Сем камянёў
19.50 р.
    
4.5

Шэін Аляксей. Сем камянёў

Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
Янсан Тувэ. Камета над далінай мумітроляў
11.20 р.
    
Out of stock
5

Янсан Тувэ. Камета над далінай мумітроляў

Гэтая казачная аповесць — другая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям,чароўным і забаўным істотам, прыдуманым і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914—2001).
Янсан Тувэ. Небяспечнае лета
11.20 р.
    
Out of stock
5

Янсан Тувэ. Небяспечнае лета

Казачная аповесць “Небяспечнае лета” — яшчэ адна з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914—2001).

Ясмінска Надзея. Сем ружаў
19.70 р.
    
5

Ясмінска Надзея. Сем ружаў

Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды. Маляўнічы зборнік завабіць юных чытачоў у свет класічнай казкі, дзе дабро перамагае, а мара ўвасабляецца ў рэальнасць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий