Краязнаўчы каляндар


ДАТЫ КРАЯЗНАЎЧАГА КАЛЯНДАРА

Студзень

4 – 60 гадоў з дня нараджэння Сучковай ТаццяныАркадзьеўны (нар. у 1956г.), дзіцячай пісьменніцы, членаСаюза пісьменнікаў Беларусі.Працуе ўбібліятэцы № 6 г.Гродно. 

15 – 80 гадоў з дня нараджэння Кудлачова Віктара Сямёнавіча (нар. у 1936 г.), беларускага паэта, лаўрэата прэміі імя А. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2006), дыпламанта рэспубліканскага літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі (2008), заслужанага дзеяча Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Жыве ў Гродне.

Сакавік

6 – 70 гадоў з дня нараджэння Таранцея Віктара Пятровіча (нар. у 1946 г., в. Ізабелін Ваўкавыскага раёна), беларускага вучонага ў галіне педагогікі, доктара педагагічных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі. З 1979 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.

17 – 55 гадоў з дня нараджэння Багданавай Ліны (сапр. Галіна Анатольеўна Богдан; нар. у 1961 г., г. Бяроза), гродзенскай пісьменніцы. Працуе ў СШ № 12 г. Гродна.

30 – 85 гадоў з дня нараджэння Пяткевіча АляксеяМіхайлавіча(нар. у 1931 г., в. Новы Свержань, Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці), беларускага крытыка, літаратуразнаўца, краязнаўца, прафесара, кандыдата філалагічных навук.З 1957 г. – выкладчык ГрДУ імя Я. Купалы.

Красавік

40 гадоў з часу адкрыцця Гродзенскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі(1976).

Чэрвень

6 – 175 гадоў з дня нараджэння Ажэшка Элізы (1841, в. Мількаўшчына Гродзенскага раёна – 1910, Гродна), сусветна вядомай пісьменніцы, культурна-грамаскай дзяячкі Беларусі.

21 – 275 гадоў з дня нараджэння Жылібера Жана Эмануэля (1741 – 1814), французскага і беларускага натураліста, хірурга, анатама. Заснаваў першую на Беларусі медыцынскую акадэмію, акушэрскую і ветэрынарную школы, клінічны шпіталь і батанічны сад у Гродне.

Ліпень

17 – 65 гадоў з дня нараджэння Кебіч Людмілы Антонаўны (нар. у 1951 г., г. п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна), гродзенскай пісьменніцы і паэткі, музычнага педагога, старшыні Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Працуе выкладчыкам музычна-тэарытычных дысцыплін у Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў”.

Жнівень

3 –50 гадоўз дня нараджэння Скаржынскай-Савіцкай Ганны (1966 г. в. Куцы Лес Шчучынскага раёна), гродзенскай дзіцячай пісьменніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Кастрычнік

7 – 60 гадоў з дня нараджэння Шведа Вячаслава Вітальевіча (нар. у 1956г., Гродна), беларускага гісторыка, педагога, доктара гістарычных навук, прафесара. У 1982 – 2013 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.

16 – 130 гадоў з дня нараджэння Томіна Мікалая Дзмітрыевіча (1886 – 1924), героя грамадзянскай вайны, удзельніка баёў за Гродна ў 1920 г. у дывізіі Г.Д. Гая; яго імем названа вуліца ў Гродне.

Лістапад

13 – 180 гадоў з дня нараджэння Дамброўскага Яраслава (1836 – 1871), міжнароднага палітычнага дзеяча; яго імем названа вуліца ў Гродне.

30 – 80 гадоў з дня нараджэння Крэня Івана Платонавіча (1936 – 2014), беларускага вучонага гісторыка, краязнаўца, педагога, выдатніка народнай адукацыі Беларусі. У 1967 – 1976 і з 1990 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.

Снежань

22 – 100 гадоў з дня нараджэння Усава Віктара Міхайлавіча (1916 – 1941), удзельніка абароны Гродзенскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, начальніка 3-й пагранічнай заставы 86-га Аўгустоўскага памежнага атрада, Героя Савецкага Саюза (1965).


БЕЛАРУСКІЯ КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ – 2016

Колас Я. “Казкі жыцця” (1926) –90 гадоў.

Маўр Я. “У краіне райскай птушкі”(1926) – 90 гадоў.

Чорны К. “Насцечка”(1941) – 75 гадоў.

Быкаў В. “Трэццяя ракета”(1961) – 55 гадоў.

Васілевіч А. “Расці, Ганька”(1966) – 50 гадоў.

Вольскі В. “Несцерка”(1966) – 50 лет.

Караткевіч У. “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”(1966) – 50 гадоў.

Мележ І. “Подых навальніцы”(1966) – 50 гадоў.

Быкаў В. “Абеліск”(1971) – 50 гадоў.

Шамякін І. “Гандлярка і паэт”(1976) – 40 гадоў.

Адамовіч А. “Апошняя пастараль”(1986) – 30 гадоў.

Далідовіч Г. “Гаспадар-камень”(1986) – 30 гадоў.

Тарасаў К. “Пагоня на Грунвальд” (1986) – 30 гадоў.

Тарасаў К. “Тры жыцці княгіні Рагнеды” (1986) – 30 гадоў.

Быкаў В. “Пакахай мяне, салдацік”(1996) – 20 гадоў.

Быкаў В. “Балота”(2001) – 15 гадоў.

ПАМЯТНЫ ЛІТАРАТУРНЫЯ ДАТЫ НА 2016 ГОД
Студзень

1 –155 гадоў з дня нараджэння Карскага ЯўхімаФёдаравіча(1861, в. Лаша Гродзенскага раёна – 1931), філолага-славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, палеографа, педагога, акадэміка Пецярбургскай АН.

1 - 80 гадоў з дня нараджэння Кудраўца Анатоля (1936, Кліч. раёна – 2014) беларускага пісьменніка.

2 - 75 гадоў з дня нараджэння Зарэмба Міхаіла (1941, Лагойскага раёна -2002) беларускага пісьменніка.

15 - 80 гадоў з дня нараджэння Сіпакова Яна (1936, Аршанскага раёна -2011), беларускага пісьменніка, перакладчыка, Заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

24 - 65 гадоў з дня нараджэння Пазнякова Міхася (1951, Быхаўскага раёна), пісьменніка, перакладчыка, мовазнаўцы, журналіста.

30 - 95 гадоў з дня нараджэння Шамякіна Івана (1921, в. Карма, Добрушскага раёна – 2004), народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акдэміка НАН Беларусі.

Люты

8 - 95 гадоў з дня нараджэння Мележа Івана (1921, Хойніцкага раёна – 1976), народнага пісьменніка Беларусі.

14 – 60 гадоў з дня нараджэння Ягоўдзіка (сапр. Ягаўдзік) Уладзіміра Іванавіча (нар. у 1956 г., в. Кастровічы Слонімскага раёна), беларускага пісьменніка, драматурга, літаратурнага крытыка, перакладчыка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1994).

28 - 50 гадоў з дня нараджэння Бадак Алеся (1966, Ляхавічскага раёна) беларускага пісьменніка.

Сакавік

1 - 90 гадоў з дня нараджэння Стральцова Барыса (1926, Быхаўскага раёна – 2009), літаратуразнаўцы, пісьменніка, публіцыста, Заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

5 - 120 гадоў з дня нараджэння Крапівы Кандрата (сапр. Астаховіч Кандрат Кандратавіч) (1986, Узденскага раёна – 1991), драматурга, байкапісца, празаіка, мовазнаўцы, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага дзеяча навукі беларусі.

14 - 85 гадоў з дня нараджэння Місько Паўла (1931, В.Знамя, Слуцкага раёна – 2011), пісьменніка.

22 – 105 гадоў з дня нараджэння Зарыцкага Аляксея (1911, г.п. Хоцімск – 1987), паэта, перакладчыка.

30 - 60 гадоў з дня нараджэння Лялько Хрысціны (1956, Лідскага раёна), пісьменніцы.

Красавік

5 – 80 гадоў з дня нараджэння Тармолы (Тармолы-Мірскага) Рамана Якубавіча (1936, г.п. Мір Карэліцкага раёна – 2011), беларускага паэта, рэдактара, сцэнарыста.

23 - 130 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; 1886, в. Пасадзец, Лагойскага раёна – 1941), беларускага пісьменніка.

Май

1 – 85 гадоў з дня нараджэння Лойка Алега (1931, г. Слоним – 2008), пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі.

15 – 100 гадоў з дня нараджэння Тарас Ніны Міхайлаўны (1916, в. Заполле Навагрудскага раёна – 2006), беларускай паэткі, перакладчыцы, удзельніцы партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну.

15 - 80 гадоў з дня нараджэння Сачанка Барыса ( 1936, Хойніцкага раёна – 1995), пісьменніка.

Чэрвень

3 – 230 гадоў з дня нараджэння Тызенгаўза Канстанціна (1786, г.п. Жалудок Шчучынскага раёна – 1853), натураліста, даследчыка фаўны Беларусі, заснавальніка беларускай арніталагічнай навукі.

5 – Дзень памяці Ефрасінні Полацкай.

6 – 175гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшка(1841, Гродзен. р-н – 1910), польскай пісьменніцы.

Ліпень

7 – 220 гадоў з дня нараджэння Чачота Яна (1796, в. Малюшычы Карэліцкага раёна – 1847), беларускага і польскага паэта, драматурга, фалькларыста, этнографа.

8 - 140 гадоў з дня нараджэння Цёткі (сапр. Пашкевіч Алаіза;1876, Шчуч. р-н -1916), паэткі – рэвалюцыянеркі.

24 - 105 гадоў з дня нараджэння Астрэйка Анатоля (сапр. Імя Акім; 1911, в. Пясочнае, Капыльскага раёна – 1978), паэта, перакладчыка.

Жнівень

19 - 70 гадоў з дня нараджэння Гардзей Віктара (1946, Ганцав. раёна), пісьменніка.

28 – 80 гадоў з дня нараджэння Бураўкіна Генадзія (1936, в. Тройдавічы, Расонскага раёна – 2014), паэта, перакладчык, дзяржаўны дзеяч Беларусі.

Верасень

16 - 70 гадоў з дня нараджэння Законнікава Сяргея (1946, в. Слабада, Бешанк. раёна) паэта, публіцыста, перакладчыка.

30 - 85 гадоў з дня нараджэння Гілевіча Ніла (1931, Лагойскага раёна), паэта, перакладчыка, літаратуразнаўцы, фалькларыста, грамадскага дзеяча, Народнага паэта Беларусі, Заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы, Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева.

Кастрычнік

21 – 95 гадоў з дня нараджэння Муравейка Івана (1921, Любанскага раёна), паэта, аўтара вершаў для дзяцей (некаторыя з іх пакладзены на музыку), апавяданняў, нарысаў, франтавых нататкаў, Заслужанага работніка культуры Беларусі, выдатніка друку СССР.

30 – 80 гадоў з дня нараджэння Цыхуна Генадзя Апанасавіча (нар. у 1936 г., в. Кунцаўшчына Гродзенскага раёна), беларускага мовазнаўца, славіста, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка Міжнароднай АН Еўраазіі, замежнага члена Македонскай акадэміі навук і мастацтваў.

Лістапад

20 – 115 гадоў з дня нараджэння Зарэцкага Міхася (сапр. Імя Міхаіл Касянкоў; 1901, в. Высокі Гарадзец, Сеннен. пав. (цяпер Талач. Раён) – 1937), пісьменніка, драматурга, перакладчыка, крытыка, удзельніка літаратурна-грамадскага руху, ініцыятара стварэння літаб’яднання “Полымя”.

23 – 50 гадоў з дня нараджэння Скоблы Міхася ( Міхаіл Уладзіміравіч; нар. у 1966 г., в. Паляжын Зэльвенскага раёна), беларускага паэта.

Снежань

9 – 125 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Максіма Адамавіча (1891 – 1917), беларускага паэта, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, перакладчыка, празаіка, крытыка, літаратуразнаўца. У 1892 – 1895 гг. жыў у Гродне.

13 – 75 гадоў з дня нараджэння Маляўкі Міколы (Мікалай Аляксандравіч; нар. у 1941 г.), беларускага паэта, перакладчыка.

15 – 95гадоў з дня нараджэння Александровіча Сцяпана (1921, г. Капыль – 1986), літаратуразнаўца, крытыка, пісьменніка, краязнаўца, Заслужанага работніка культуры Беларусі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий